15 ліпеня з Гродна вырушыць пешая пілігрымка ў Навумавічы да месца спачыну жыхароў Гродна і Ліпска, расстраляных падчас Другой сусветнай вайны.
Сярод забітых была і благаслаўлёная Мар’яна Бярнацкая. Сёлета адзначаецца 80-я гадавіна гэтых трагічных падзей.
Пілігрымка выйдзе ў 11.30 з гродзенскага касцёла Маці Божай Анёльскай (францішканскі) у напрамку Форту №2 каля Навумавічаў. Там пілігрымы прымуць удзел у святой Імшы ў памяць аб загінулых, якая пачнецца ў 18.00.
Непаўналетніх пілігрымаў павінен суправаджаць апякун.
Кожнаму ўдзельніку трэба мець абутак, які падыходзіць для пясчанай дарогі, карымат і ежу.
Ёсць магчымасць прыехаць на Форт №2 на аўтобусе ад прыпынку ля крамы “Баторыя”, ад’езд у 17.00.
Пасля заканчэння Імшы пілігрымы вяртаюцца ў Гродна на аўтобусе (аплата за транспарт добраахвотная).