Skip to main content

Тэалагічны каледж у Гродне запрашае на вучобу

kaledz 12Тэалагічны каледж імя св. Казіміра ў Гродне праводзіць набор на 2023/2024 навучальны год.

Дакументы прымаюцца пасля папярэдняга запісу да 18 жніўня кожны аўторак з 10.00 да 12.00 у біскупскай курыі па адрасе: Гродна, вул. К. Маркса, 4. Дакументы падаюцца асабіста.

Папярэдні запіс – па тэлефоне або электронным адрасе:

+375 29 887 71 05

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.

Кваліфікацыйная размова адбудзецца 18 жніўня ў 11.00.

Інфармацыя для абітурыентаў

Аднымі з галоўных мэтаў Тэалагічнага каледжа ў Гродне з’яўляюцца ўмацаванне веры, паглыбленне рэлігійных ведаў і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.

Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, духоўнасці, пастаральнай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, літургіі, кананічным праве, патралогіі, сямейнай этыцы, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофскіх навуках (гісторыі філасофіі, тэадыцэі), псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы і іншых дысцыплінах згодна з нормамі і вучэннем Каталіцкага Касцёла.

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады з верасня па чэрвень. Форма навучання – завочная. Заняткі праводзяцца ў 1-ю і 3-ю суботы і нядзелі месяца.

Навучанне ў каледжы бясплатнае.

Дакументы, неабходныя для паступлення:

• заява (напісаная ўласнаручна, запаўняецца пры падачы дакументаў);

• біяграфія (напісаная ўласнаручна);

• рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;

• копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту ці канфірмацыі;

• копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;

• копiя пашпарта (с. 31-33);

• 4 фотаздымкi (3х4);

• медыцынская даведка (выпіска з амбулаторнай карты);

• анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).

Уступныя іспыты:

• тэст па агульных ведах з катэхізіса;

• кваліфікацыйная размова.