24 чэрвеня, ва ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) пройдзе дыяцэзіяльная сустрэча членаў апостальскага руху “Маргарытка”.
Праграма:
10.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў
10.15 – канферэнцыя
11.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
12.15 – святая Імша, пасля – пачастунак
На сустрэчу запрашаюцца парафіяльныя групы руху “Маргарытка” з Гродзенскай дыяцэзіі.
Тыя святары, якія маюць магчымасць удзелу ў сустрэчы, таксама запрашаюцца на яе, каб памаліцца разам з тымі, хто падтрымлівае іх у пастырскім служэнні сваёй малітвай.