25 чэрвеня ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім) пройдзе арганізацыйная сустрэча адносна пілігрымкі Гродна – Тракелі.
Сустрэча пачнецца святой Імшой у 19.00.
Арганізатары шчыра запрашаюць на сустрэчу ўсіх, хто жадае прыняць удзел у духоўным падарожжы да Маці Божай Тракельскай.
XXV пешая пілігрымка з Гродна ў дыяцэзіяльны санктуарый Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбудзецца з 2 па 7 ліпеня.