З 22 па 30 чэрвеня адбудзецца шостая пешая пілігрымка з Ліды ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай на штогадовыя ўрачыстасці.
Пілігрымка пройдзе пад дэвізам “Тое, што Ён скажа вам, зрабіце” (Ян 2, 5).
Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+375 33 620 98 62 кс. Раман Вайцяховіч
Урачыстасці ў будслаўскім санктуарыі сёлета адбудуцца 30 чэрвеня і 1 ліпеня.