29 ліпеня пры парафіі св. Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) адбудзецца хрысціянскі фестываль “Novafest”.
Мэтай фестывалю з'яўляецца магчымасць нанова сустрэць Евангелле праз малітву, святыя сакрамэнты, канферэнцыі і сведчанні людзей, каб адрадзіцца да жыцця, да якога заклікае Хрыстос.
Тэма сёлетняга фестывалю – адзінства. Бог з’яднаў нас у Хрысце, злучыў у Цела Хрыстова – Касцёл. Кожны з нас мае сваё ўнікальнае месца ў гэтым Целе. Як нам, такім розным, унікальна створаным, стаць сапраўдным адзінствам? Што для гэтага трэба? Давайце ўявім, што мы - гэта кавалачкі разламанай Гостыі, а значыць, застаёмся часткамі аднаго хлеба. Што значыць быць гэтымі часткамі ў сучасным свеце?
Праграма:
10.00 – рэгістрацыя
11.00 – Эўхарыстыя
13.00 – канферэнцыя
14.00 – абед, спевы, малітва, асабісты час
15.30 – канферэнцыя
16.30 – сведчанні
18.30 – Крыжовы шлях прабачэння
20.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец, малітва аздараўлення
22.00 – благаслаўленне
Фестываль можна наведаць з дзецьмі. Для іх будуць арганізаваны спецыяльныя пляцоўкі і квэст.
Зарэгістравацца для ўдзелу ў фестывалі можна па спасылцы
ці па тэлефоне
+375 29 883 28 70 Вікторыя (viber, telegram)
+375 29 2673028 Аксана (viber, telegram)