Skip to main content

У санктуарыі ў Барунах 4 чэрвеня памоляцца за ўсіх бацькаў

kostel06537 d278У першую нядзелю чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень бацькі. 4 чэрвеня асаблівым чынам маліцца за ўсіх бацькаў – жывых і памерлых – будуць у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах (Ашмянскі дэканат).

Кожны вернік, які наведае ў гэты дзень санктуарый Маці Божай Барунскай, дзе знаходзіцца цудадзейны абраз, зможа скласці на алтар свае радасці і засмучэнні і набрацца духоўных сіл.

Праграма ўрачыстасці:

14.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

14.30 – набажэнства

15.00 – святая Імша з асаблівай малітвай за ўсіх бацькаў

Кусташ санктуарыя кс. Павел Паўлюкевіч сардэчна запрашае на супольную малітву тых, хто шануе Маці Божую, і ўсіх ахвотных.