Skip to main content

Салезіяне запрашаюць моладзь у пешую пілігрымку ў Будслаў

3dc8d8b92f8ced08cddec721cf805abd XL25 чэрвеня пачынаецца салезіянская моладзевая евангелізацыйная пешая пілігрымка ў Будслаў. Яна завершыцца 1 ліпеня на ўрачыстасцях у гонар Маці Божай Будслаўскай.

Удзельнікі пілігрымкі пераадолеюць 105 кіламетраў шляху. Яны будуць жывымі сведкамі Хрыста, евангелізуючы тых людзей, якіх сустрэнуць, паўдзельнічаюць у рэкалекцыях, будуць працаваць у групах, убачаць прыгожыя беларускія краявіды, змогуць занесці свае інтэнцыі да Маці Божай Будслаўскай.

Запрашаецца моладзь ад 14 да 35 гадоў, чыё здароўе ў добрым стане для таго, каб ісці пешкі шэсць дзён запар.

Пры сабе неабходна мець: зручны абутак, заплечнік, рэчы асабістай гігіены, посуд, спальнік, дажджавік, палатку ці месца ў палатцы сябра.

Арганізатары нагадваюць пра сціплы стыль адзення падчас пілігрымкі.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца анлайн па спасылцы.

Рэгістрацыя да 15 чэрвеня ўключна.

Па ўсіх пытаннях звяртацца да кс. Алега Каралёва SDB па тэлефоне:

+375 29 122 32 44