Skip to main content

Дзеці запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе малюнкаў, прысвечаных Уселюбу

nowafest 91Дзяцей да 12 гадоў запрашаюць прыняць удзел у конкурсе малюнкаў, прысвечаных Уселюбу і фестывалю “Novafest”, які там праходзіў.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна намаляваць касцёл ва Уселюбе, сцэны з фестывалю або штосьці іншае, звязанае з гэтым мястэчкам і ўселюбскай парафіяй святога Казіміра.

Фармат малюнка – А4. Маляваць можна алоўкамі, фарбамі і г.д.

Малюнкі прымаюцца да 18 чэрвеня па адрасе: Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудскі раён, 231414 аг. Уселюб, вул.Чырвонаармейская, д.20. Каму: касцёл святога Казіміра.

Малюнкі, якія выберуць арганізатары, стануць паштоўкамі. 29 ліпеня на чарговым фестывалі “Novafest” адбудзецца выстава ўсіх дасланых малюнкаў. Кожны мастак атрымае падарунак ад святога Казіміра.