22 мая ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) пройдзе дзень малітоўнага засяроджання для святароў, законнікаў і законніц, a таксама свецкіх катэхетаў, якія нясуць служэнне ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі.
Сустрэча стане нагодаю для супольнай малітвы і падзякі за служэнне пастыра дыяцэзіі біскупа Аляксандра Кашкевіча з нагоды яго нядаўніх імянінаў, а таксама чарговых гадавін яго прэзбітэрскага і біскупскага пасвячэнняў, што адбыліся адпаведна 30 мая 1976 года і 23 мая 1991 года.
Праграма:
10.30 – пачатак, Гімн да Духа Святога
10.45 – канферэнцыя
11.15 – справаздача па катэхізацыі ў Гродзенскай дыяцэзіі
11.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, маёвае набажэнства, магчымасць прыступіць да споведзі
12.00 – святая Імша
13.00 – паведамленні біскупскай курыі
13.30 – абед
Да ўдзелу запрашае ўсіх зацікаўленых святароў, кансэкраваных асобаў і свецкіх катэхетаў біскуп Гродзенскі.