Skip to main content

Тракельскі санктуарый аб’яўляе фотаконкурс

galounaja 77Санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях запрашае раскрыць свой творчы патэнцыял у фотаконкурсе “Тракелі – крыніца натхнення”. Конкурс праходзіць да 15 жніўня.

На конкурс можна падаваць як калектыўныя, сямейныя, так і асабістыя фотаздымкі з неардынарным сюжэтам, цікавым ракурсам і крэатыўнай кампазіцыяй.

Умовы ўдзелу: кожны ўдзельнік можа падаць не больш за тры работы ў фармаце JPEG высокай якасці, памерам не меней 1600 пікселяў па доўгім баку, якасцю 300 dpi. Фотаздымкі не павінны быць апрацаваны якім-небудзь графічным рэдактарам і мець рамкі, не дапускаецца ўказанне на фотаздымку даты і часу. Фотаздымкі абавязкова павінны быць аўтарскія.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя розных узростаў.

Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

- “Спадчына” (фотаздымкі гістарычных і культурных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры);

- “Вышыня” (фотаздымкі з вышыні птушынага палёту, зробленыя з пілатуемых і беспілотных лётных апаратаў);

- “Прастора” (фотаздымкі Марыйнага саду, аграгарадка Тракелі...);

- “Асобы і пакаленні” (фотаздымкі партрэтнага жанру (адзіночныя, парныя ці групавыя фотаздымкі людзей), якія адлюстроўваюць каларыт і ракрываюць беларускі характар, самабытнасць, загадкавасць душы чалавека);

- “Жывыя традыцыі” (рэпартажныя фотаздымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці жыхароў аграгарадка, звычаі і шматвекавую сувязь пакаленняў).

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ: арыгінальнасць сюжэту; мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі; тэхнічная якасць.

Работы дасылаць на адрас электроннай пошты: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры..

У суправаджальным лісце неабходна ўказаць прозвішча, імя аўтара, узрост, месца жыхарства.

Лепшыя работы будуць размешчаны на старонцы тракельскага санктуарыя ў Instagram, а таксама ў кнізе, якая выйдзе ў хуткім часе. 20 жніўня пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі.