Skip to main content

Распачаўся запіс у пешую пілігрымку з Гудагая ў Будслаў

2017 06 30 pil1 136Распачалася падрыхтоўка да пешай пілігрымкі, якая 25 чэрвеня вырушыць з Гудагая ў Будслаў.

Вядуць пілігрымку айцы кармэліты босыя. За сем дзён пілігрымы пешкі пераадолеюць каля паўтары сотні кіламетраў, а па дарозе пераправяцца праз Вілію.

Маршрут пілігрымкі з санктуарыя Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі да Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе пралягая па маляўнічых мясцінах роднага краю.

Рэкамендаванае ахвяраванне для ўдзелу — 50 руб.

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэл.:

+375 (29) 272 75 97 – айцец Юрый Находка OCD

Паводле Catholic.by