У першую нядзелю ліпеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца ўрачыстасць цудадзейнага абраза Маці Божай Тракельскай. Святкаванні адбудуцца ў дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях 2 ліпеня.
Праграма:
10.00 – святая Імша
12.00 – Ружанец (частка Радасная)
13.00 – святая Імша
14.00 – канцэрт і пачастунак
19.00 – святая Імша
21.00 – Марыйны заклік
Усе ахвотныя запрашаюцца ў санктуарый, каб у гэты дзень памаліцца перад абразом нябеснай Заступніцы.