Skip to main content

Рэкалекцыі для мужчын пройдуць у Росі

muzczinyМужчыны і юнакі запрашаюцца на рэкалекцыі, якія адбудуцца з 2 па 4 чэрвеня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі (Ваўкавыскі дэканат).

Рэкалекцыі будуць прысвечаны тэме “Малітва ў жыцці мужчыны”, іх правядзе а. Віталій Сапега ОР.

“Айцы пустыні казалі: “Малітва – гэта фарпост у духоўным жыцці”, – адзначаюць арганізатары рэкалекцый. – Гэта значыць, што малітва – перадавая ў духоўнай барацьбе. На жаль, вернікі не заўсёды разумеюць важнасць сталай і сістэматычнай малітвы. Хто не моліцца, хто не змагаецца на духоўным фронце, той не ў стане навучыцца маліцца і тым самым разумець важнасць малітвы. Малітва важная для кожнага чалавека. Але, як мы бачым па статыстыцы, мужчыну цяжэй маліцца. Чаму? Паспрабуем разабрацца”.

Праграма рэкалекцый (магчымыя змены):

2 чэрвеня, пятніца

20.00 – вячэра, знаёмства

21.00 – святая Імша з казаннем

22.00 – пытанні і адказы

3 чэрвеня, субота

7.45 – Lectio Divina (уводзіны ў малітву Божым Словам)

8.30 – сняданак

9.30 – святая Імша з казаннем

10.50 – кава-паўза

11.30 – канферэнцыя №1

13.00 – абед

14.00 – пытанні і адказы

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

15.30 – кава-паўза

17.00 – канферэнцыя №2

18.30 – вячэра

19.30 – адарацыя з Ружанцам, магчымасць споведзі

20.30 – пытанні і адказы

4 чэрвеня, нядзеля

8.00 – Lectio Divina (уводзіны ў малітву Божым Словам)

8.30 – сняданак

9.00 – канферэнцыя №3

10.30 – святая Імша з казаннем

12.00 – абед

13.00 – пытанні і адказы

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

+375 33 624 42 85 Павел

+375 33 621 66 56 Віталь

+375 44 733 71 67 Viber

Ахвяраванне, у тым ліку за начлег і харчаванне, – 100 руб.

З сабой па магчымасці ўзяць Біблію, нататнік, ручку.

Паводле msj.by