3 чэрвеня дзеці, якія ў гэтым годзе прыступаюць да Першай Камуніі, іх бацькі і душпастыры запрашаюцца ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.
У гэты дзень там адбудзецца сустрэча “Нашы чыстыя сэрцы для Марыі”, арганізаваная для дзяцей, якія прыступаюць да Першай Камуніі. Прысутныя будуць дзякаваць Пану за дар святой Камуніі, маліцца аб святасці і ўзрастанні дзяцей у Божай ласцы.
Праграма сустрэчы:
11.00 – рэгістрацыя
11.30 – Ружанец у інтэнцыі дзяцей, якія прыступаюць да Першай Камуніі, і іх бацькоў
12.00 – святая Імша
13.00 – тэатральная пастаноўка
13.30 – салодкі пачастунак
14.00 – квэст-гульня “У Марыйным садзе”
Арганізатары просяць дзяцей мець з сабой свае альбы ці іншае прызначанае для Першай Камуніі ўбранне.
За ўдзел у квэст-гульні трэба будзе ўнесці сімвалічнае ахвяраванне.
Пра свой удзел у сустрэчы паведаміць да 29 мая па тэлефоне:
+375 29 289 36 38