Skip to main content

У тракельскім санктуарыі ўрачыста адзначаць Дзень бацькі

trokУ першую нядзелю чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень бацькі. У гэты дзень, 4 чэрвеня, усе ахвотныя запрашаюцца ў дыяцэзіяльны санктуарый Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, каб памаліцца перад абразом Маці Божай.

Перад абліччам Каралевы сем’яў кожны прысутны зможа папрасіць аб Божым благаслаўленні і святасці для свайго таты і ўсіх татаў дыяцэзіі, а для памерлых – аб вечным жыцці ў небе, падзякаваць Богу за дар бацькоўства, а таксама памаліцца за адзінства сем’яў.

Дэвіз сустрэчы – “Марыя, аб’яднай нашы сэрцы і сем’і”.

Праграма:

12.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

13.00 – святая Імша ў інтэнцыі ўсіх татаў Гродзенскай дыяцэзіі, за жывых і памерлых

14.30 – сустрэча пры каве

15.00 – Крыжовы шлях “Тата, які апякуецца сваёй сям’ёй”. Пасля заканчэння – благаслаўленне і ад’езд.

Тэлефон для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:

+375 29 289 36 38