7 мая, у першую нядзелю месяца, асаблівым чынам прысвечанага ўшанаванню Найсвяцейшай Панны Марыі, у Гродзенскай дыяцэзіі па традыцыі адзначаць Дзень маці.
У гэты дзень адмысловыя малітвы за матуль – жывых і памерлых – адбудуцца таксама ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат).
Праграма ўрачыстасці:
9.30 – святая Імша з сакрамэнтам канфірмацыі (цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
11.30 – святая Імша, пасля – Маёвае набажэнства
13.00 – святая Імша
Айцы кармэліты запрашаюць усіх ахвотных супольна падзякаваць Богу за дар мацярынства, памаліцца аб благаслаўленні і святасці для сваіх маці і ўсіх маці дыяцэзіі, а для памерлых матуль – аб вечным жыцці ў небе, а таксама аб адзінстве сем’яў.