Skip to main content

Адбудзецца пешая пілігрымка Гродна – Тракелі (абноўлена)

trokeli start 29З 2 па 7 ліпеня пройдзе XXV пешая пілігрымка Гродна-Тракелі. Сёлетні дэвіз пілігрымкі – “Марыя, аб’яднай нашы сэрцы і сем’і”.

 Пілігрымка адбудзецца з 2 па 7 ліпеня.

Выхад пілігрымкі адбудзецца пасля Святой Імшы а 7.30, у парафіі Найсвяцешага Адкупіцеля (Дзевятоўка)

У гэтым годзе арганізатары вырашылі змяніць трасу, каб удзельнікі мелі больш магчымасцяў пабачыць краявіды Гродзеншчыны і захапіцца іх прыгажосцю.

Маршрут, які будзе праходзіць праз лясы і палі, вёскі і гарады, выглядае наступным чынам:

2 ліпеня: Гродна – Парэчча (30 км)

3 ліпеня: Парэчча – Новы Двор (32 км)

4 ліпеня: Новы Двор – Забалаць (20 км)

5 ліпеня: Забалаць – Радунь (20 км)

6 ліпеня: Радунь – Жырмуны (20 км)

7 ліпеня: Жырмуны – Тракелі (15 км)

Калі не атрымліваецца прайсці ўвесь шлях пілігрымкі, можна паўдзельнічаць у ёй хаця б дзень, каб хоць крыху адчуць смак духоўнага падарожжа.

Больш падрабязная інфармацыя па нумарах:

+375 29 286 31 78 кс. Антоній Грэмза

+375 29 719 04 98 кс. Яўген Амасёнак