З 26 па 28 мая пры навагрудскай парафіі св. Міхала Арханёла адбудзецца практычна-адукацыйны семінар, які мае на мэце дапамагчы ладзіць пры парафіях евангелізацыйны курс “Альфа”. На семінар запрашаюцца святары, манаскія асобы, катэхеты і аніматары пры парафіях, якія жадаюць заснаваць гэты курс.
Сустрэчу будуць праводзіць святары, катэхеты і аніматары, якія займаюцца правядзеннем курса “Альфа” ў Гродзенскай дыяцэзіі на працягу многіх гадоў і маюць адпаведны для гэтага досвед. Семінар арганізуецца і для тых, хто ужо пачаў праводзіць курс, каб узаемна падзяліцца досведам.
Праграма:
26 мая, пятніца
17.00 – рэгістрацыя
18.00 – святая Імша на пачатак семінара
19.30 – вячэра
20.30 – знаёмства
21.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
27 мая, субота
08.00 – супольная ранішняя малітва
08.15 – сняданак
09.15 – даклад 1: “Атмасфера сустрэчы. Сумесная гарбата: як і чаму. Размовы, забароненыя тэмы. Атмасфера супакою, прыняцця і рэлаксу” (3 дакладчыкі па 15 хвілін кожны)
10.00 – магчымасць абмеркавання і пытанні
10.30 – кава-паўза
11.00 – даклад 2: “Досвед малых груп, як дзяліць групы, склад служачых, малітва і пост за ўдзельнікаў” (3 дакладчыкі па 15 хвілін кожны)
11.45 – магчымасць абмеркавання і пытанні
13.00 – абед
14.00 – даклад 3: “Лекцыі: як выбіраем, як пішам, як праводзім, малітва за лектара, прынцып змяняльнасці лектараў” (3 дакладчыкі па 15 хвілін кожны)
14.45 – магчымасць абмеркавання і пытанні
15.15 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.45 – даклад 4: “Духоўная апека курса “Альфа””. Ксяндзы Антоні Грэмза і Юрый Жэгарын.
16.15 – даклад 5: “Пост і малітва. Штодзённая малітва адзін за аднаго, за ўдзельнікаў, перад пачаткам сустрэчы. Заступніцкая малітва” (3 дакладчыкі па 15 хвілін кожны)
17.00 – магчымасць абмеркавання і пытанні
18.00 – супольная Эўхарыстыя
19.30 – вячэра
20.30 – вечар Божай хвалы з заступніцкай малітвай
28 мая, нядзеля
07.45 – супольная ранішняя малітва
08.00 – сняданак
08.30 – даклад 5: “Як служыць дарамі” (2 дакладчыкі па 15 хвілін кожны)
09.00 – магчымасць абмеркавання і пытанні
10.00 – супольная Эўхарыстыя і завяршэнне семінара