У межах Тыдня малітваў аб пакліканнях да служэння ў Касцёле супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне запрашае на малітву перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам у інтэнцыі новых святарскіх пакліканняў.
Малітва адбудзецца 4 мая ў капліцы семінарыі, пачатак у 19.00.
Таксама на адарацыі семінарысты будуць дзякаваць Пану Богу за тых, хто іх нястомна падтрымлівае духоўным і матэрыяльным чынам.
Да ўдзелу ў малітве аб новых пакліканнях запрашаюцца ўсе ахвотныя: моладзь, свецкія і кансэкраваныя асобы.