Skip to main content

Пры навагрудскай парафіі пройдзе майстар-клас па арганнай і вакальнай музыцы

argan12-13 мая пры парафіі св. Арханёла Міхала ў Навагрудку адбудуцца Сустрэчы з арганным і вакальным майстэрствам.

На мерапрыемства запрашаюцца арганісты, якія граюць падчас літургіі і хочуць паглыбіць свае веды, уменні і навыкі ў сферы вакальнага і арганнага майстэрства.

У праграме будуць майстар-клас па арганнай і вакальнай тэхніцы, лекцыі на тэму камунікатыўнай і духоўнай ролі мастацтва, канцэрт вакальнай і арганнай музыкі, сустрэча з цікавымі людзьмі і многае іншае.

Сярод запрошаных будуць Кацярына Вабішчэвіч – выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па спецыяльнасці “спеў”, выкладчык Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р. Шырмы; кс. Павел Аляскевіч – магістр тэалогіі і музыкалогіі, дактарант Люблінскага ўніверсітэта, выкладчык Тэалагічнага каледжа імя св. Казіміра ў Гродне; Калініка Мядзведзева – канцэртуючая арганістка, выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (фартэпіяна – клас дацэнта Т. Валадзько, арган – клас дацэнта У. Неўдаха), выкладчык Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. Глінкі.

Дадатковая інфармацыя і запіс на майстар-клас па тэлефоне:

+375 44 771 99 83 Марына