Skip to main content

Малітоўная сустрэча “Адновім сваё жыццё з Марыяй!” пройдзе ў Тракелях

trok29 красавіка ў дыяцэзіяльным санктуарыі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбудзецца малітоўная сустрэча “Адновім сваё жыццё з Марыяй!”. Запрашаюцца ўсе, хто жадае зноў запалаць апостальскай руплівасцю і стаць евангелізатарамі – найперш праз уласнае навяртанне і малітву, а таксама праз заахвочванне іншых да малітвы.

Праграма сустрэчы:

18.00 – святая Імша

19.00 – адарацыя з малітвай аздараўлення і ачышчэння

“Нам неабходна аднова, якую можа даць толькі Бог, – адзначаюць арганізатары сустрэчы. – Да такой адновы праз малітву і навяртанне заклікае Марыя, наша найлепшая Маці,.

Божая Маці ў Евангеллі вельмі мала заўважная, толькі час ад часу сціпла ўзгаданая. Яе прысутнасць – гэта таямніца ў справе Адкуплення. Менавіта Яе выбраў Бог, каб Яна пасрэднічала ў раздаванні ласк, і Яна гэта робіць, не ўнікаючы, варты гэтага хтосьці ці не. Яна не дзеліць людзей, як ніводная маці не дзеліць дзяцей на мудрых і неразумных. Ёсць толькі адзін крытэрый – асабісты.

Мы прыходзім да Тракельскай Пані, Каралевы нашых сем’яў, з удзячнасцю, з нашымі праблемамі і надзеямі. Да Яе падножжа прыносім трывогі і просьбы, якія патрабуюць святла і любові”.