З 21 па 23 красавіка пры касцёле св. Арханёла Міхала ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) адбудуцца рэкалекцыі курсу “Назарэт”. Іх правядзе дасведчаны рэкалекцыяніст, шматгадовы капелан турмы ў Воршы і экзарцыст Віцебскай дыяцэзіі а. Аляксандр Жарнасек МІС.
Тэма, якой будуць прысвечаны духоўныя практыкаванні, – “Чысціня сэрца”. На рэкалекцыях будуць закранацца пытанні: “Што рабіць, калі непакоіць сумленне?”, “Як пазнаць схаваную праўду пра сябе?”, “Як пазнаць намеры свайго сэрца?”
Тэлефон для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:
+375 44 771 99 83