Дабрачынны фонд “Цэнтр Дапамогі Жыццю” ў Гродне запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у зборы кулічоў на Вялікдзень для дарослых, невылечна хворых на анкалогію. Кулічамі будуць частаваць пацыентаў гродзенскіх хоспісаў і мінскага стацыянара.
Кулічы можна дастаўляць самастойна або скарыстацца дапамогай кур’ера: напрыклад, Яндэкс. Дастаўка ў офіс фонда ў Гродна па вул. Лялевеля, 12 (раён тытунёвай фабрыкі), 2 паверх бізнес-цэнтра “МаРРо”, каб. 39. Дастаўляць у пятніцу 7 красавіка з 9 да 16 гадзін.
“Мы хочам, каб на тумбачцы ў кожнага пацыента абавязкова з’явіўся велікодны куліч – знак таго, што пра цябе памятаюць і клапоцяцца, – кажуць арганізатары акцыі. – Сімвал вясны і жыцця – колькі б яго ні заставалася. У кожнага чалавека Вялікдзень асацыюецца з домам, з прыемнай падрыхтоўкай, з вясной, з блізкімі людзьмі, з адчуваннем важнасці – таго, што мы не да канца можам усвядоміць і патлумачыць, але ў што шчыра верым. У гэтае свята нават скептыкі могуць адчуць любоў Бога – і часта гэта бывае праз клопат людзей побач.
Людзі святкуюць Вялікдзень з году ў год, і калі з-за хваробы аказваюцца па-за домам, у стацыянары, часта зведваюць моцны сум па гэтым прывычным цёплым святочным адчуванням. Гэта вельмі заўважна. І падчас велікодных віншаванняў, частаванняў кулічамі, святочных чаяванняў вельмі заўважныя эмоцыі, радасць і моцнае хваляванне тых, каго мы віншуем”.