11 красавіка ў 19.00 пачынаюцца “Вечары для закаханых” у фармаце анлайн (на платформе zoom). Да ўдзелу запрашае закаханых з усёй Беларусі рух “Сужэнскія сустрэчы”.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне: +375 29 652 11 44
“Вечары для закаханых” – 9 сустрэч (раз на тыдзень), заснаваных на ўнікальнай аўтарскай праграме, створанай спецыяльна для “маладых”, “закаханых” адносін. Яны даюць магчымасць зрабіць вялікі крок да ўзаемаразумення, даверу і глыбіні адносін у паўсядзённым жыцці, дазваляюць будаваць сапраўдную эмацыйную сувязь, выкарыстоўваючы прынцыпы дыялогу. Іх праводзяць сем’і і святары з руху “Сужэнскія сустрэчы”.
На працягу “вечароў” будуць спалучацца рамантычныя моманты і плённыя заняткі для паляпшэння і ўмацавання адносін. Таксама ўдзельнікі змогуць адкрыцца адно аднаму ў тых сферах і пытаннях, якія, магчыма, яшчэ нават не нараджаліся ў думках, але маюць вялікае значэнне для глыбокіх і спелых адносін у будучым сужэнскім жыцці.
Праграма “Вечароў для закаханых” створана для пар любога ўзросту, незалежна ад іх рэлігійных перакананняў або канфесій, для закаханых, якія гатовы працаваць над сваімі адносінамі, паглыбляць давер і ўзаемаразуменне, і для тых, хто плануе стварыць сям’ю або рыхтуецца да шлюбу.
Праграма дае сапраўдныя інструменты для ўмацавання “маладых” адносін і змяшчае шмат актуальнай інфармацыі для закаханых.
У “вечарах” можна ўдзельнічаць нават тады, калі закаханыя знаходзяцца ў розных гарадах.
Некаторыя водгукі з мінулых “вечароў”:
“За гэты кароткі час мы даведаліся пра сябе больш, чым за тры гады, якія прайшлі з таго часу, як мы пазнаёміліся. Гэта вялізны крок, які мы з каханым зрабілі, каб быць разам. У нас былі розныя пачуцці: адны прыемныя, радасныя, іншыя – сумныя. “Вечары” адказалі на пытанні, з якімі мы прымалі ў іх удзел. Мы ведаем, што перад намі яшчэ шмат працы, але хочам працаваць над нашымі адносінамі разам”.
“Тое, што я тут пачуў, я хацеў бы надоўга запомніць. Цяпер мне здаецца, што я буду так жыць, але калі прыйдзе штодзённасць, магу не быць у гэтым такі ўпэўнены. Таму мы ў нашым будучым сужэнскім жыцці павінны нагадваць адно аднаму пра гэтыя найважнейшыя каштоўнасці, пра якія тут пачулі, і весці дыялог не толькі ў цяжкія моманты, але кожны дзень”.