Skip to main content

Тэатр святога Яна Паўла ІІ выступіць са спектаклем у Гродне

spektakl dewiatowka 8012 сакавіка ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля маладыя артысты пакажуць інсцэніраванае прадстаўленне пад назвай “Маленькі Прынц” па матывах аднайменнай казкі Антуана дэ Сент-Экзюперы.

“Мы ў адказе за тых, каго прыручылі…”. Здаецца, няма ў свеце чалавека, які б не ведаў хлопчыка з залатымі валасамі, які жыве з ружай на асобнай планеце. Легендарная казка для дзяцей і дарослых, апублікаваная ў далёкім 1943 годзе, сёння перакладзена на больш за 180 моў свету. Гэта свайго роду запавет ідэалаў, кодэкс чыстай маралі. Аўтар імкнецца зрабіць свет крыху лепшым, каб людзі хоць на нейкі час забыліся пра паўсядзённыя клопаты.

Спектакль паводле аднайменнай казкі пакажа тэатр маладых артыстаў, які дзейнічае пры парафіі Гродна-Дзевятоўка. Інсцэнізацыю прадставяць у тэатральнай зале пад касцёлам.

Пачатак у 17.00.

Даведка

Тэатр імя св. Яна Паўла ІІ дзейнічае пры гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля 15 гадоў. За гэты час маладымі артыстамі было падрыхтавана каля паўсотні пастановак: батлейкі, інсцэніраваны Крыжовы шлях, фальклорныя мініяцюры, пантамімы, інсцэнізацыі легенд, казак, вершаў. Нязменны кіраўнік і рэжысёр тэатра – Марына Жыбартовіч-Протас.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі