Skip to main content

Аб’яўляецца конкурс на лепшае велікоднае яйка

20 10На тэрыторыі санктуарыя Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях пройдзе выстава-конкурс на лепшае велікоднае яйка з нагоды святкавання Пасхі.

Прыняць удзел у конкурсе могуць працоўныя і творчыя калектывы, сем’і, рамеснікі, дзіцячыя калектывы ўстановаў сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі.

Мэты і задачы конкурсу – садзейнічанне развіццю творчых здольнасцяў, развіццю самавыражэння працоўных і творчых калектываў і сем’яў праз дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, развіццю навыкаў індывідуальных рамеснікаў; стварэнне ўмоваў для павышэння інтарэсу да хрысціянскіх традыцый беларускага народа; захаванне і папулярызацыя лепшых традыцый народнай творчасці; далучэнне да сумеснай стваральнай дзейнасці, развіццё ініцыятыў у сферы прыкладной творчасці, пашырэнне партнёрскіх сувязяў, стварэнне святочнай атмасферы.

Работы трэба прадставіць у санктуарый з 3 па 8 красавіка. Колькасць работ, прадстаўленых удзельнікамі, не абмяжоўваецца.

Патрабаванні да работ:

а) памер велікоднага яйка павінен быць не менш за 0,5 м;

б) для вырабу можна выкарыстоўваць любыя матэрыялы, якія не разбураюцца ў палявых умовах;

в) у афармленні работ магчымы як зварот да традыцыйных матываў, так і арыгінальнае аўтарскае рашэнне;

г) для прадстаўленага экспаната аўтар павінен прадугледзець надзейную падстаўку або мацаванне, якое дазволіць устанавіць аб’ект на газон;

д) кожная работа павінна мець бірку з наступнай інфармацыяй: прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (ці калектыў), месца пражывання (ці арганізацыя), назва, памер, матэрыял вырабу;

е) работы не падлягаюць вяртанню.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі:

а) адпаведнасць работ тэматыцы конкурсу;

б) арыгінальнасць задумы, стварэнне выразнага і непаўторнага вобразу;

в) тэхніка і якасць выканання;

г) эстэтычнасць вырабу.

Пераможцы будуць вызначаны шляхам анлайн-галасавання з 9 красавіка па 13 мая. Пераможцы будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі 14 мая ў 13.00 пасля святой Імшы. Усім удзельнікам выставы-конкурсу будуць уручаны сертыфікаты ўдзельнікаў.

За 1-е месца ўзнагароджвае Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт, за 2-е – курыя Гродзенскай дыяцэзіі, за 3-е – санктуарый у Тракелях.

Арганізатары пакідаюць за сабой права праводзіць фотаздымку ўсіх работ, публікаваць іх у сацыяльных сетках з мэтай правядзення анлайн-галасавання, публікаваць у СМІ.

Работы, прадстаўленыя з парушэннем тэрмінаў і іншых умоваў удзелу, не разглядаюцца.

Пры прадстаўленні работ неабходна ўказаць кантактныя дадзеныя (адрас пражывання і тэлефон).

Тэлефон для сувязі:

+375 29 289 36 38 кс. Юрый Бяганскі