19-20 лютага ў Гродне адбудзецца фармацыйная сустрэча для катэхетаў – святароў, законных сясцёр і свецкіх людзей – якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.
Сустрэчу арганізуе Аддзел каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай курыі.
Правядзе сустрэчу а. Анджэй Ядкоўскі CSsR, настаяцель супольнасці рэдэмптарыстаў і пробашч гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля.
Праграма:
19 лютага, нядзеля
17.00 – святая Імша з уступнай навукай (рэктаральны пабрыгіцкі касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі)
18.15 – канферэнцыя I (будынак біскупскай курыі)
20 лютага, панядзелак
10.00 – малітва на пачатак дня
10.15 – канферэнцыя ІІ
11.00 – перапынак на каву
11.20 – канферэнцыя III
12.00 – iнфармацыя ад катэхетычных візітатараў аб праблемах у катэхізацыі ў кожным з дэканатаў; вызначэнне планаў на будучыню; пытанні і прапановы катэхетаў
12.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і магчымасць прыступіць да споведзі
13.00 – святая Імша
14.15 – абед (будынак Вышэйшай духоўнай семінарыі)
Да ўдзелу ў фармацыйнай сустрэчы, спалучанай з велікапосным днём засяроджання, запрашае ўсіх катэхетаў дыяцэзіі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.