25 лютага ў дыяцэзіяльным санктуарыі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбудзецца малітоўная сустрэча, прысвечаная тэме крыжа і Божай любові.
Кусташ санктуарыя кс. канонік Юрый Бяганскі шчыра запрашае да ўдзелу ў сустрэчы, каб шукаць любоў і сілу, патрэбныя кожнаму.
Праграма сустрэчы:
18.00 – святая Імша
19.00 – адарацыя Крыжа
“Езус, твой Збаўца, памёр на крыжы з любові да цябе. Зараз Ён запрашае цябе ўзяць крыж свайго жыцця на плечы і менавіта ў Ім шукаць любоў.
Выцясненне крыжа са свядомасці – не рашэнне, а прыняцце крыжа – толькі пачатак. З крыжам трэба сябраваць, любіць яго. Ян Павел II гаварыў: “Любові без крыжа не знойдзеце, а крыжа без любові не падымеце”.
Хрыстус любіць нас і прабачае нам. Нашы цёмныя і часта брудныя сэрцы прагнуць любові Бога, бо гэтая любоў – Праўда і Жыццё.
Паглядзім на Крыж – знак перамогі, сімвал неверагоднай і безумоўнай любові Хрыста, і будзем разам з Марыяй падтрымліваць адзін аднаго ў цяжкасцях штодзённасці”, – заахвочваюць арганізатары сустрэчы.