Skip to main content

“Дні цішыні” для дзяўчат і жанчын адбудуцца ў Гудагаі

IMG 20230130 WA0000Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат і жанчын на “Дні цішыні”, якія адбудуцца з 17 па 19 лютага ў Гудагаі.

Цыкл гэтых сустрэч сёлета праходзіць пад тэмай “На хвалях даверу і любові са святой Тэрэзай ад Дзіцяткі Езуса”. Сустрэчы адрасаваныя тым, хто хоча правесці час у цішыні, разам са св. Тэрэзай адкрываючы просты шлях да Неба – яе “малую дарогу”.

З сабой мець Біблію і нататнік.

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:

+375 29 884 39 67 сястра Ідалія