Skip to main content

Дабрачынны кірмаш у гонар Маці Божай Тракельскай чакае ўдзельнікаў

trokeli start 23Усе ахвотныя запрашаюцца прыняць удзел у дабрачынным кірмашы “Любоў без межаў” у гонар Маці Божай Тракельскай, які пройдзе з 2 па 9 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.

Арганізатары кірмашу чакаюць майстроў і ўмельцаў, якія маюць талент і хочуць зрабіць свой унёсак у гэтую добрую справу.

Для ўдзелу ў кірмашы трэба прадставіць уласнаручна зробленыя рэчы (сувеніры, цацкі, вырабы з гліны, дрэва і іншых матэрыялаў).

Работы павінны быць выкананы з высокаякасных матэрыялаў, у актуальных і разнастайных тэхніках.

Перадаць свае вырабы можна наступнымі спосабамі:

- прывезці ў касцёл;

- адправіць поштай на адрас: 231372, Гродзенская вобл., Воранаўскі раён, аг. Тракелі, вул. Лідская 61А, кс. Юрый Бяганскі

На вырабах пазначыць аўтарства і кантакты.

Усе вырабы можна будзе набыць за добраахвотнае ахвяраванне адвольнага памеру. Таксама можна будзе прыняць удзел у дабрачыннай латарэі.

Сродкі, атрыманыя з дапамогай дабрачыннага кірмашу, будуць накіраваны на новыя праекты санктуарыя.

“Будзем вельмі ўдзячныя ўсім, хто прыме ўдзел у гэтай маленькай “акцыі дабра”, бо сапраўды любоў да Маці Божай Тракельскай не ведае межаў”, – дадаюць арганізатары.