Skip to main content

Дзень засяроджання для дзяўчат адбудзецца ў кармэлітак у Адамавічах

recСёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат (узрост ад 17 гадоў) на дзень засяроджання, які адбудзецца 11 лютага ў Адамавічах каля Гродна.

Пачатак сустрэчы ў 9 гадзін, заканчэнне – у 20 гадзін.

Тэмай духоўных практыкаванняў будзе Божае запрашэнне “Калі хочаш быць шчаслівым, ідзі за Мною!”.

“Бог заўседы запрашае. Самае прыгожае, што ёсць у сапраўднай веры, – гэта свабода. Бог не кажа нікому: “Ты мусіш”, “Ты павінен”. Бог кажа: “Запрашаю, ідзі за Мною. Калі хочаш быць шчаслівым – рабі тое і тое. Калі не хочаш быць шчаслівым – не рабі”. Бог нас вельмі любіць, таму дае свабоду”, – адзначаюць арганізатары сустрэчы.

Праграма (могуць адбыцца змены):

9.00 – гарбата/кава, пачастунак, знаёмства

10.00 – канферэнцыя

11.15 – адарацыя, магчымасць прыступіць да споведзі

12.30 – святая Імша

14.00 – абед

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

15.20 – шпацыр, самастойная праца над тэкстам

16.00 – дзяленне Божым словам

18.30 – Ружанец і падзяка Маці Божай за пражыты дзень

19.15 – вячэра, пасля – дзяленне ўражаннямі, заканчэнне дня засяроджання

Пры сабе мець Біблію і нататнік.

Пытаннi і запіс па тэлефоне:

+375 33 390 36 89 сястра Алетэя