Skip to main content

У гродзенскай катэдры на заканчэнне Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў пройдзе экуменічнае набажэнства

ekuminizm 21У гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя ў сераду 25 студзеня, апошні дзень Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў, пройдзе экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій.

Набажэнства ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Пачатак у 18.00.

Традыцыйна Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў праходзіць ва ўсім свеце з 18 па 25 студзеня. Тэмай сёлетняга экуменічнага тыдня сталі словы з кнігі прарока Ісаі: “Рабіце дабро, шукайце справядлівасці” (Іс 1, 17).

Выбар тэмы для Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў на гэты год і падрыхтоўку матэрыялаў ажыццявіла група хрысціянаў са Злучаных Штатаў Амерыкі, скліканая Радай Цэркваў Мінэсоты і зацверджаная Сусветнай радай Цэркваў і Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству.