Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат і жанчын на “Дні цішыні”, якія адбудуцца 21-22 студзеня ў Гудагаі.
Цыкл сустрэч у 2023 годзе будзе прысвечаны тэме “На хвалях даверу і любові са святой Тэрэзай ад Дзіцяткі Езуса”.
Сустрэчы адрасаваныя тым, хто хоча правесці час у цішыні, разам са св. Тэрэзай адкрываючы просты шлях да Неба – яе “малую дарогу”.
З сабой мець Біблію і нататнік.
Ёсць магчымасць прыезду 20 студзеня, у пятніцу.
Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+375 29 884 39 67 с. Ідалія