8 студзеня, у нядзелю, у гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) адбудзецца калядны канцэрт дыяцэзіяльнага хору “Cantate Domino”.
Будуць выконвацца калядкі і пастаралкі. На канцэрт і супольную малітву перад ім запрашаюць усіх жадаючых кіраўнік і дырыжор хору Генрых Давідовіч і харысты.
Праграма:
12.00 – святая Імша, на якой будзе спяваць хор “Cantate Domino”
Пасля Імшы – калядны канцэрт.