8 студзеня дзеці ўсёй Беларусі, якія любяць і шануюць Маці Божую Тракельскую, запрашаюцца ў санктуарый Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) на святую Імшу а 13-й гадзіне.
Запрашаюцца таксама дзеці, якія прынялі ў гэтым санктуарыі хрост і першую Камунію.
Марыя чакае дзяцей каля ясляў свайго нованароджанага Сына.
“Езус, якога Марыя ласкава спавіла ў пялёнкі, хоча, каб мы апрануліся ў любоў, – адзначаюць арганізатары сустрэчы. – Яслі Божага Нараджэння, пасланне Бога-Дзіцяткі, гавораць нам, што Ён з намі, Ён любіць нас, Ён шукае нас. Мы павінны зазірнуць туды, каб знайсці сэнс Божага Нараджэння. У яслях нарадзіўся Хрыстус, і ў гэтых яслях мы адкрываем Яго блізкасць.
Нараджэнне Хрыста напоўніла свет зусім іншым, глыбінным сэнсам. Няхай таксама і нам перажыванне таямніцы калядных святаў дапаможа адкрыць новыя перспектывы ў адносінах з Богам і бліжнім”.
Кожнага каля ясляў у Тракелях будуць чакаць калядныя падарункі ад добрай Маці.
Кусташ санктуарыя і парафіяне сардэчна запрашаюць і чакаюць разам з Марыяй і Яе Сынам.