Дабрачынны фонд “Цэнтр дапамогі жыццю” праводзіць збор падарункаў для сваіх падапечных на Божае Нараджэнне і Новы год. Збор праходзіць з 15 па 17 снежня і 19-20 снежня з 12 да 19 гадзін. Далучыцца запрашаюць усіх ахвотных.
“Для кагосьці Божае Нараджэнне – чарговае свята ў календары, але ёсць людзі, для якіх дачакацца, дажыць да Божага Нараджэння ці Новага года – запаветная мара, а чалавечая ўвага па адчуваннях блізкая да чараўніцтва, – адзначаюць арганізатары. – Дапамажыце зрабіць так, каб падарункі атрымалі 137 падапечных нашага фонду”.
Падапечныя “Цэнтра дапамогі жыццю” – дарослыя пацыенты двух гродзенскіх хоспісаў, стацыянара мінскага хоспіса і чатырох аддзяленняў сястрынскага догляду, тыя, да каго прыязджае дадому “Мабільны хоспіс”, і падапечныя Дома святога Перэгрына.
Калядныя падарункі, якія можна набыць і перадаць:
• навагоднія наборы цукерак – ад 700 грам;
• кубкі ці тэрмакубкі (будзе цудоўна, калі з навагоднім малюнкам).
Як перадаць падарункі:
• у Гродне – даставіць у дзённы цэнтр “Цэнтра дапамогі жыццю” па вул. Лялевеля, 12 (бізнес-цэнтр “МаРРо”, раён тытунёвай фабрыкі), цокальны паверх, па 17 снежня і 19-20 снежня з 12 да 19 гадзін. У дзённым цэнтры падарункі размяркоўваюцца і ўпакоўваюцца для далейшых віншаванняў у хоспісах.
• у Мінску – даставіць у хоспіс па Партызанскім праспекце. Просьба загадзя за 1 дзень дамовіцца з супрацоўнікам фонду Паўлам па тэлефоне +375 29 888 97 82 пра дзень і час свайго візіту.
Тэлефон і электронны адрас для сувязі:
+375 29 881 82 34
Таксама можна замовіць і аплаціць дастаўку ў дзённы цэнтр фонду: у “Е-доставка”, “Еmall.by” і інш. Просьба папярэдзіць па ўказаным вышэй нумары, каб сустрэлі кур’ера.
Выслаць падарункі можна і Белпоштай па адрасе дзённага цэнтра (паштовы індэкс 230001).
Вялікая просьба – не саромецца, калі ў вас толькі адзін тэрмакубак ці каробка цукерак. Для пацыентаў гэта шчасце, што зусім незнаёмы чалавек праявіў клопат пра іх.
“З вашай дапамогай у хоспісы прыходзіць свята, і сёлета, шосты год запар, яно таксама дакладна прыйдзе”, – кажуць прадстаўнікі фонду “Цэнтр дапамогі жыццю”.