Skip to main content

19 снежня ў Гродна прыбудзе Бэтлеемскі агонь міру

agon 6419 снежня ў Беларусь прыбудзе Агонь міру з Бэтлеема. У гэты дзень ён традыцыйна будзе дастаўлены ў Гродна ў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя, a затым каталіцкія скаўты распачнуць эстафету перадачы агню далей.

Урачыстае ўнясенне агню ў гродзенскую катэдру адбудзецца ў 17.00, затым пройдзе святая Імша, пасля якой агонь распачне падарожжа па нашай краіне.

Скаўты развязуць агонь у розныя месцы, адкуль усе жадаючыя змогуць узяць гэты сімвал дадому, каб перажываць святы Божага Нараджэння ў духоўнай лучнасці з зямлёй нашага Збаўцы.

agon 45

Акцыя перадачы Бэтлеемскага агню пачалася ў 1986 годзе. Тады прадстаўнікі Аўстрыйскай тэлерадыёкампаніі ўпершыню прывезлі запаленую ў Бэтлееме лампаду, каб перад Божым Нараджэннем падтрымаць хворых і самотных людзей. Гэтую ініцыятыву перанялі аўстрыйскія скаўты, а ўжо праз год перадсвяточная акцыя стала міжнароднай.

Акцыю падтрымліваюць на афіцыйным узроўні як кіраўнікі хрысціянскіх Цэркваў Еўропы, так і прадстаўнікі дзяржаўных уладаў розных краін.

У 1998 годзе Бэтлеемскі агонь быў перададзены ў 22 еўрапейскія краіны, у тым ліку ў Беларусь. Гэтая падзея адбылася дзякуючы сябрам польскага згуртавання скаўтаў ZHP. У 2008 годзе да акцыі ўпершыню далучыліся скаўты з каталіцкіх парафіяльных супольнасцяў нашай краіны.