17 снежня ў навагрудскай парафіі святога Арханёла Міхала адкрыецца экспазіцыя сярэднявечных ікон Навагрудчыны.
Іконы належаць розным сем’ям з Навагрудка і ваколіц, якія ахвотна згадзіліся на некаторы час ахвяраць іх для публічнай выставы і ўшанавання.
Урачыстае адкрыццё экспазіцыі адбудзецца ў 19.00 у парафіяльным доме пры касцёле св. Арханёла Міхала. Адкрыццю будуць папярэднічаць святая Імша ў 17.00 і духоўны арганны канцэрт ансамбля салістаў “Амадэй”, прысвечаны Багародзіцы Марыі, у 18.00 у касцёле.
Ахвяраванне за наведванне канцэрту – 10 руб. Узрост слухачоў – ад 6 гадоў.