Skip to main content

Рэкалекцыі на тэму “Як перажываць цяжкасці ў жыцці?” пройдуць ва Уселюбе

chelovek siluet molitva 122508 1920x1080З 9 па 11 снежня ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) адбудуцца рэкалекцыі на тэму “Як перажываць цяжкасці ў жыцці?”.

“Вера адыгрывае ключавую ролю ў жыцці кожнага чалавека на зямлі. Ад таго, у што чалавек верыць, на чым заснавана яго вера і наколькі яна трывалая, залежыць кірунак, якасць і эфектыўнасць жыцця кожнага. Гэта асабліва важна ў перыяды выпрабаванняў, у цяжкія часы. Жыццёвыя крызісы правяраюць веру на трываласць. Яны патрабуюць моцнай і досыць цягавітай веры. Цяжкія часы – гэта найлепшая абстаноўка для ўзрастання або трэніроўкі веры”, – адзначаюць арганізатары рэкалекцый.

На рэкалекцыях закранецца пытанне ўзрастання веры ў цяжкасцях: якім чынам можна ператварыць складанасці, якія перажывае сёння ўвесь свет і кожны чалавек асабіста, у духоўныя благаславенні, у крыніцу росту і ўмацавання душы?

Пачатак – у пятніцу ў 19.00, заканчэнне – у нядзелю ў 14.00.

Меркаванае ахвяраванне за ўдзел – 50 руб.

Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Уселюбе.

Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефоне: +375 29 280 05 45

Падрабязнасці па спасылцы.