20 лістапада ў касцёле св. Арханёла Міхала ў Навагрудку адбудзецца Імша за святой памяці кс. Леаніда Несцюка, былога пробашча парафіі ў Гервятах. Пасля малітвы пройдзе канцэрт і прэзентацыя кнігі-біяграфіі “Вялікая душа маленькай парафіі”.
Пачатак Імшы ў 15 гадзін.
Мерапрыемства ладзіцца з ініцыятывы сяброў, знаёмых і проста ўдзячных за ўклад, зроблены кс. Леанідам Несцюком у аднаўленне гервяцкай святыні і вяртанне ёй велічы і неафіцыйнага тытула найпрыгажэйшага касцёла ў Беларусі.
На мерапрыемства запрашаюцца ўсе, хто хацеў бы памаліцца і падзякаваць Богу за гэтага руплівага святара беларускай зямлі.
Падчас прэзентацыі будзе магчымасць набыць кнігу-біяграфію.