4 снежня ў парафіі св. Юды Тадэвуша ў Вішневе памоляцца за яе шматгадовага пробашча кс. Юзафа Кіселя ў 20-ю гадавіну яго смерці.
Пачатак Імшы ў 12 гадзін.
Узначаліць літургію Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Ксёндз Юзаф Кісель служыў у Вішневе 62 гады, з 1940 па 2002 год.
Дэкан Смаргонскі кс. Антон Казлоўскі шчыра запрашае на малітву за спачылага святара.