Skip to main content

Чуванне моладзі адбудзецца ў гродзенскім пабрыгіцкім касцёле

2022 10 18 sdmМаладыя людзі з Гродна запрашаюцца на малітоўнае чуванне перад Сусветнымі днямі моладзі. Чуванне пройдзе ў суботу 19 лістапада ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкім).

Дэвіз чування – “Устаўшы, Марыя пайшла з паспешнасцю”.

Праграма:

19.00 – святая Імша

20.00 – аб жыцці Марыі вачыма моладзі

21.00 – эўхарыстычная адарацыя

22.00 – заканчэнне

Сусветныя дні моладзі адбудуцца з 1 па 6 жніўня 2023 г. у Лісабоне.