Skip to main content

Сустрэча працаўнікоў адукацыі пройдзе ў тракельскім санктуарыі

nastaunik22 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбудзецца сустрэча працаўнікоў адукацыі.

На супольную малітву запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі і выхаваўцы, каб, узіраючыся ў постаць Найсвяцейшай Панны Марыі, браць прыклад з Яе жыцця і прасіць аб падтрымцы ў сваім штодзённым служэнні.

Удзельнікі сустрэчы будуць разам прасіць Маці Божую, каб новы навучальны і катэхетычны год быў плённым і шчаслівым, шчодрым на ласкі і дары.

Праграма

11.15 – прывітанне і сумесная малітва

11.30 – канферэнцыя “Настаўнік – узор веры, надзеі і любові”

Перапынак на каву

12.15 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь

13.00 – святая Імша.

14.00 – абед

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

Праца ў групах на тэмy “Як практыкаваць сваю веру, надзею і любоў і дзяліцца імі?”

16.30 – вынікі працы ў групах, сумесная малітва на завяршэнне сустрэчы