Сёлета прыпадае 100-годдзе з часу прыбыцця святога Максімільяна ў Гродна. Айцец Кольбэ прыехаў сюды 20 кастрычніка 1922 года, выконваў выдавецкае і душпастырскае служэнне да 1927 года.
Падчас пяцігадовага прабывання ў гродзенскім кляштары ён заснаваў уласную друкарню, дзе штомесяц выдаваў 60 тысяч экземпляраў часопіса «Рыцар Беззаганнай». У Гродне ён ахрысціў 58 чалавек, здзейсніў 26 пахаванняў і благаславіў 5 сужэнскіх саюзаў, адначасова вёў урокі катэхезы ў школе ў Ласосне (сёння тэрыторыя маладой парафіі св. Мар'яны Бярнацкай).
З гэтай нагоды ў гродзенскім францішканскім касцёле Маці Божай Анёльскай, дзе служыў св. Максімільян, з 13 па 16 кастрычніка адбудуцца ўрачыстасці.
Праграма:
13 кастрычніка, чацвер
18.30 – Ружанец
19.00 – святая Імша з навукай
20.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
14 кастрычніка, пятніца
18.30 – Ружанец
19.00 – святая Імша з навукай
20.00 – фільм «Дзве кароны»
15 кастрычніка, субота
18.30 – Ружанец
19.00 – святая Імша з навукай
20.00 – канцэрт «Mater»
16 кастрычніка, нядзеля
11.00 – спектакль пра св. Максімільяна
12.30 – урачыстая Імша на заканчэнне юбілейных святкаванняў (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
Айцы францішкане запрашаюць да ўдзелу ва ўрачыстасцях.