Мужчынскі клуб настольных гульняў пры гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) запрашае на сустрэчы. Звычайна яны праходзяць па пятніцах пасля Імшы а 19-й гадзіне.
Як адзначаюць арганізатары, настольныя гульні – гэта выдатны спосаб для мужчын весела і цікава правесці час у кампаніі, адпачыць ад руціны і завесці новыя знаёмствы.
Больш інфармацыі можна атрымаць па тэлефонах:
+375 29 546 83 19 Аляксандр
+375 33 624 42 85 Павел