З 21 па 23 кастрычніка ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) пройдуць рэкалекцыі школы Natus Est на тэму “Як вучыцца пакоры?”.
“Пакора з’яўляецца адной з такіх якасцяў у жыцці хрысціяніна, якімі найбольш грэбуюць. Усе прызнаюць, што гэта важна і неабходна. У той жа час, калі глядзець на дзеянні, вельмі мала рэальна турбуюцца аб гэтай якасці. Аб практычнай значнасці пакоры і тым, як яе набыць, будзем разважаць падчас рэкалекцый”, – паведамляюць арганізатары.
Пачатак рэкалекцый – у пятніцу 21 кастрычніка ў 19.00, заканчэнне – у нядзелю ў 13.00. Кошт удзелу – 60 руб.
У доме пілігрыма каля касцёла можна будзе пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне.
Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч уселюбскай парафіі св. Казіміра.
Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефоне:
+375 29 280 05 45
Адрас: 231414, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, а.г. Уселюб, вул. Чырвонаармейская, 20.
Як дабрацца да касцёла, можна даведацца па спасылцы.