Skip to main content

“Цэнтр Дапамогі Жыццю” арганізуе сустрэчы для родных і знаёмых сваіх спачылых падапечных

centrСацыяльна-дабрачынная ўстанова “Цэнтр Дапамогі Жыццю” арганізуе ў Гродне мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня хоспіснай і паліятыўнай дапамогі. Гэты дзень, які праводзіцца ў другую суботу месяца, сёлета будзе адзначацца 8 кастрычніка.

Па вызначэнні Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, паліятыўная дапамога – падыход, які паляпшае якасць жыцця пацыентаў і іх сем’яў шляхам палягчэння болю і кіравання іншымі сімптомамі, якія прыносяць пакуты і забіраюць сілы. Гэтую дапамогу належыць аказваць з моманту пастаноўкі дыягназу небяспечнай для жыцця хваробы на ўсім яе працягу.

На сустрэчы з нагоды Дня хоспіснай і паліятыўнай дапамогі запрашаюцца калегі, родныя і блізкія спачылых падапечных “Цэнтра Дапамогі Жыццю”.

План сустрэч:

4 кастрычніка – вечар памяці спачылых пацыентаў (рэстаран “Бакст”, вул. Замкавая, 21). Пачатак у 18.00.

8 кастрычніка – літургія, пасля – паніхіда (царква святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, вул. Перамогі, 5). Пачатак у 8.00.

9 кастрычніка – святая Імша (касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, вул. Рэпіна, 2). Пачатак у 14.00.