Пасля летняга перапынку ў Гродне пачынаюцца фармацыйныя сустрэчы тых, хто шануе Маці Божую Шкаплерную.
Усе гродзенцы, якія жадалі б развіваць Марыйную духоўнасць і далучыцца да шкаплернага брацтва праз прыняцце святога шкаплера, запрашаюцца ў першыя суботы месяца ў касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка).
Першая сустрэча пройдзе ў суботу 1 кастрычніка. Яна адбудзецца пасля святой Імшы, якая пачнецца ў 10 гадзін, і адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+375 44 589 68 98 айцец Аляксандр Стока OCD