Жанчыны запрашаюцца на малітоўную сустрэчу, якая адбудзецца 17 верасня ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім). Пачатак сустрэчы ў 19.00.
“У нас ёсць час на многае – праца, сям’я, дом, тэлевізар, інтэрнэт… Але ў нейкі момант пачынаюць з’яўляцца пустэча, стрэс, страх, пачуццё крыўды, злосці, назапашваецца занадта шмат абавязкаў і не хапае часу, каб заглыбіцца ў сваё сэрца і спыніцца, – адзначаюць арганізатары сустрэчы. – А Бог ціха нас чакае… Падумай пра сябе з цеплынёй – ты важная, ты чаканая дачка Караля, і Ён вельмі хоча аздаравіць тваё разбітае сэрца і сабраць яго сваёй любоўю".
Пачні з вельмі малога. Зрабі першы крок. Проста прыйдзі…
У жыцці кожнага чалавека здараюцца цяжкія перыяды, калі ўсё ідзе не так і здаецца, быццам жахлівей няма куды. Калі перажываеш такі перыяд і шукаеш псіхалагічную і духоўную падтрымку, тэлефануй па нумары:
+375 25 640 73 67 Кацярына.